Search Header Logo

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (Варыянт 1)

Authored by Aksana Pinchuk

World Languages

11th Grade

Used 32+ times

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (Варыянт  1)
AI

AI Actions

Add similar questions

Adjust reading levels

Convert to real-world scenario

Translate activity

More...

    Content View

    Student View

10 questions

Show all answers

1.

MULTIPLE CHOICE QUESTION

5 mins • 1 pt

Адзначце правільнае сцверджанне:


Складаны сказ з рознымі відамі сувязі- гэта сказ, у якім…

адна з граматычных частак сэнсава падпарадкавана другой.

тры і больш граматычных частак звязаны паміж сабой рознымі відамі сувязі: злучнікавай і бяззлучнікавай сувяззю або злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі ці злучальнымі словамі.

граматычныя часткі адносна раўнапраўныя, самастойныя па сэнсе і звязаныя злучальнымі злучнікамі.

2.

MULTIPLE CHOICE QUESTION

5 mins • 1 pt

Адзначце колькасць граматычных частак у сказе:


Цяпер яны ляжалі крыху далей і яму ўжо было нязручна іх браць бо даводзілася рабіць крок назад а потым сунуцца наперад каб патрапіць на тое месца дзе чакаў снапы Гукаты.

дзве

тры

чатыры

пяць

шэсць

3.

MULTIPLE SELECT QUESTION

5 mins • 1 pt

Адзначце сказы з рознымі відаімі сувязі частак

Дзе вечная пустка была, там горад паўстаў і расце, а стужкай чыгунка лягла, дзе ўчора стаяў лес яшчэ.

Бацька шкадаваў, што няма маці дома ў такі цяжкі час, але ён спадзяваўся,што яна хутка прыйдзе.

Песня была пра любімы горад, які пакідае юнак, каб бараніць сваю Радзіму.

Кепска, аднак, маляваць пры лямпе: святло жаўціць і цені вельмі вострыя, густыя.

Квітнее культура, красуюцца школы, і песні спявае народ твой вясёлы.

4.

MULTIPLE CHOICE QUESTION

5 mins • 1 pt

Пры дапамозе чаго звязаны паміж сабой сэнсавыя часткі ў складаным сказе?


Дзе вечная пустка была, там горад паўстаў і расце, а стужкай чыгунка лягла, дзе ўчора стаяў лес яшчэ.

злучальным злучнікам і

злучальным словам дзе

злучальным злучнікам а

5.

MULTIPLE CHOICE QUESTION

5 mins • 1 pt

Што ўяўляе сабой у складаным сказе другая сэнсавая частка па граматычнай будове?


Баючыся спалохаць птахаў, я запаволіў крок: мяне цікавіла, што яны будуць рабіць, дзе няма ні вады, ні іх прысмакаў.

просты сказ

складаназлучаны сказ

складаназалежны сказ з дзвюма даданымі часткамі

бяззлучнікавы сказ

складаназалежны сказ з адной даданай часткай

6.

MULTIPLE CHOICE QUESTION

5 mins • 1 pt

Адзначце сказ, які адпавядае схеме:


[ наз.,(які…), ….], а [… ].

У кроплі расы зіхаціць сонца, у магічным крышталі слова- ключ, якім можна адамкнуць скарбніцу мовы народа.

Мы добра бачым тую небяспеку, якая пагражае людзям, і трэба зрабіць усё для таго, каб адвесці бяду.

Шлях, які ляжыць паміж Масквой і Мінскам, масквічы называюць Мінскай шашой, а мінчане — Маскоўскай.

Святлела неба, і недзе там, куды бег паравоз, разгараўся ўжо новы дзень.

7.

MULTIPLE SELECT QUESTION

5 mins • 1 pt

Адзначце сказы са злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю

Скаварада была гарачая, і цеста зласнавата шыпела; ад скаварады ішоў прыемны зваблівы пах, які смачна казытаў у носе.

Аселі шэрыя сумёты, ляціць апошні цёплы снег, а я ад тумнае самоты ў цішыню лясную збег.

Не тое лепшае, што навейшае, а тое лепшае, што раднейшае.

Access all questions and much more by creating a free account

Create resources

Host any resource

Get auto-graded reports

Google

Continue with Google

Email

Continue with Email

Microsoft

Continue with Microsoft

or continue with

Facebook

Facebook

Apple

Apple

Others

Others

Already have an account?